21 лютага студэнты першага курса факультэта фізічнага выхавання ў суправаджэнні Валадзьковай Л. В. наведалі літаратурную імпрэзу «Дала мне мацi гэту мову», прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
На мерапрыемстве гучалі вершы і проза на роднай мове. Студэнты абмеркавалі творы беларускіх аўтараў, падзяліліся сваімі думкамі аб важнасці захавання і развіцця роднай мовы.